Французы разграмілі беларусаў на Еўра-2016
Зборная Беларусі разгромна прайграла французам у стартавым матчы асноўнага раўнда чэмпіянату Еўропы – 23:34.
Правальнай атрымалася для беларусаў першая палова гульні, калі французы проста не далі ніякіх шанцаў усумніцца ў сваёй перавазе. Як вынік – 5:20 і сумны настрой заўзятараў.
У другім тайме трэнер беларусаў Юрый Шаўцоў даў адпачыць лідарам каманды, французы таксама гулялі сваім другім складам і „-15” пераўтварыліся ў „-11”.
Наступны паядынак беларуская зборная правядзе 25 студзеня супраць палякаў, а 27 студзеня завершыць другі раўнд сустрэчай з македонцамі.