Францыя абыграла Румынію ў стартавым матчы ЧЕ



Зборная Францыі абыграла каманду Румыніі ў стартавым матчы хатняга чэмпіянату Еўропы па футболе. Сустрэча, якая праходзіла на «Стад дэ Франс», завяршылася з лікам 2:1.

Французы адкрылі лік на 57-й хвіліне паядынку. Пайет выканаў дакладную падачу на мяжу брамавай, дзе на выхадзе памыліўся галкіпер Тэтэрушану, чым скарыстаўся Аліўе Жыру, даслаўшы мяч у браму.

Аднак праз восем хвілін румыны вынік выраўнялі. Патрыс Эўра парушыў правілы ў сваёй штрафной плошчы, а Багдан Станку дакладна прабіў пенальці.

Пераможны гол падапечныя Дыдзье Дэшама забілі ў канцоўцы матчу – Пайет адправіў мяч у далёкі верхнюю „дзявятку” ударам з-за штрафной.

Супернікі французаў і румын па групе – зборныя Швайцарыі і Албаніі – правядуць свой матч 11 чэрвеня.