Футбаліста зборнай не выпусцілі з Беларусі
Гульцу зборнай Беларусі Мікіту Корзуну адмовілі ў выездзе з Беларусі на пункце памежнага кантролю. Пра гэта паўабаронца кіеўскага „Дынама” напісаў у сваім Інстаграме.
„Дзякуй БФФ за адпачынак”, – пракаментаваў фота Корзун.
Пазней запіс быў выдалены.
