Футбалісткі „Мінска” сёмы раз заваявалі Кубак Беларусі



Футбалісткі „Мінска” сёмы раз заваявалі Кубак Беларусі, абыграўшы ў вырашальнай сустрэчы суперніц з РДВАР з лікам 6:1.

Галамі ў складзе пераможцаў вызначыліся легіянерка з Нігерыі і Юлія Дубень (па два), Настасся Шупо і Ганна Піліпенка.

Жаночая каманда ФК „Мінск” нязменна выйграе ганаровы трафей з 2013 года. Усяго ў актыве падапечных Юрыя Малеева сем перамог у Кубку краіны.

belta.by