Футбалісты „Аякса” сенсацыйна выбілі „Рэал” з Лігі чэмпіёнаў



Сталі вядомыя першыя ўдзельнікі чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Імі сталі галандскі „Аякс” і англійскі „Тотэнхэм”.

„Аякс” гуляў у гасцях у мадрыдскага „Рэала”. Першую сустрэчу ў гасцях іспанскі клуб, які з’яўляецца дзейным пераможцам Лігі чэмпіёнаў, выйграў з лікам 2:1. А вось хатнюю сустрэчу футбалісты „Рэала” прайгралі — 1:4.

„Тотэнхэм” гуляў у гасцях у дортмундскай „Барусіі”. Першая іх сустрэча скончылася перамогай брытанцаў з лікам 3:0, у другой „Тотэнхэм” таксама выйграў — 1:0.

6 сакавіка пройдуць яшчэ два матчы 1/8 фіналу. „Пары Сен-Жэрмен” сустрэнецца з „Манчэстар Юнайтэд” (вынік першага матчу 2:0), а футбалістаў „Порту” чакае „Рома” (першая сустрэча 1:2).

Астатнія матчы за выхад у чвэрцьфінал адбудуцца на наступным тыдні. 

Паводле Еўрарадыё