Футбалісты „Дынама” разграмілі „Рух” ў берасцейскім дэрбі



Футбалісты „Дынама” разграмілі „Рух” з лікам 4:1 у першым берасцейскім дэрбі чэмпіянату Беларусі. Дэбютанты здолелі першымі адкрыць лік. На 14-й хвіліне Абдулай Дыяла пасля падачы кутавога вывеў „Рух” наперад. Прапусціўшы мяч, дынамаўцы захапілі ініныцыатыву, правялі некалькі небяспечных нападаў, і на 30-й хвіліне дакладным ударам Сяргей Кісляк зраўняў лік. Пасля перапынку чэмпіёны працягвалі атакаваць, і Павел Савіцкі, які выйшаў на замену, двойчы трапіў у браму „Руху”. На 72-й хвіліне ён рэалізаваў пенальці, а яшчэ праз 9 хвілін замкнуў верхавую перадачу з левага фланга. Апошнюю кропку на 86-й хвіліне гульні паставіў Дзяніс Лапцеў – 4:1 на карысць „Дынама”. Футбалісты менскага „Энергетыка-БДУ” прымалі ў Маладзечне гасцей з „Віцебска” і згулялі ўнічыю – 3:3. Футбалісты БАТЭ перамаглі „Іслач” з лікам 1:0 дзякуючы пенальці, які на 39-й хвіліне рэалізаваў Неманья Міліч.

„Сталіца” перамагла „Вітэн” у матчы 1/2 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Дзеючыя чэмпіёны Беларусі па міні-футболе спартоўцы менскай „Сталіцы” абыгралі аршанскі „Вітэн” у другім матчы паўфінальнай серыі. Пасля паразы ў Воршы з лікам 0:1 менчукі на сваёй пляцоўцы святкавалі перамогу ў авертайме з лікам 9:7. У гэтай сустрэчы ў гаспадароў бліснуў выніковасцю Міхаіл Грыцына, які аформіў хет-трык. У іншай паўфінальнай серыі лік таксама роўны – 1:1. Спачатку гомельскі ВРЗ перамог землякоў з БЧ 2:1, а напярэдадні супернікі ўзялі рэванш – 5:2. Вырашальныя паядынкі за выхад у фінал адбудуцца 3 чэрвеня.

Дортмундская „Барусія” разграміла ў гасцях „Падэрборн”

У матчы 29-га тура чэмпіянату Нямеччыны па футболе „Падэрборн” на сваім полі разгромна саступіў дортмундскай „Барусіі” з лікам 1:6. Санча аформіў хет-трык. Нападнік „Баварыі” Роберт Левандоўскі адзначыўся дублем у матчы чэмпіянату Нямеччыны супраць „Фартуны”, які завяршыўся з лікам 5:0. Левандоўскі забіў 28-ы і 29-ы галы ў бундэслізе. Ён лідыруе ў спісе бамбардзіраў турніру, у Ціма Вернэра з „Лейпцыга” 24 мяча. Усяго ў Левандоўскага 43 галы ў 37 матчах сезона ва ўсіх турнірах за клуб. Ён паўтарыў асабісты рэкорд. 43 галы ў 47 матчах Роберт забіваў у сезоне-2016/17. Акрамя таго, Левандоўскі забіваў усім камандам, якія зараз выступаюць у бундэслізе.

Нік Бэйлен увайшоў у топ-40 самых высокааплатных гульцоў КХЛ

„Спорт-Экспресс” апублікаваў спіс самых высокааплатных хакеістаў КХЛ (без уліку бонусаў). У ТОП-40 ўвайшоў толькі адзін беларус — натуралізаваны абаронца „Трактара” Нік Бэйлен, які заробіць ў маючым адбыцца сезоне 55 мільёнаў расійскіх рублёў (ці каля 774 тысяч даляраў па бягучым курсе). Аналагічная зарплата і ў фінскага форварда Цеему Пулкінена, адзначае sport-express.ru. У мінулым сезоне форвард выступаў у менскім „Дынама”, але затым быў абмяняны ў склад маскоўскіх аднаклубнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя