Футбалісты гарадзенскага «Нёмана» звярнуліся да заўзятараў па-беларуску
Фанаты байкатуюць матчы з-за паводзінаў мясцовай міліцыі. Таму гульцы гарадзенскай каманды зняліся ў відэароліку, у якім заклікалі сваіх прыхільнікаў вярнуцца на фанацкі сектар хатняй арэны.
Актыўныя заўзятары не згодны з дзеяннямі і паводзінамі мясцовай міліцыі і ігнаруюць матчы.
У 19-м туры чэмпіянату краіны «Нёман» прыме менскае «Тарпеда». Сустрэча пройдзе 25 жніўня ў Гародні. Пачатак у 19.45.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
