Футбалісты «Пары Сен-Жэрмен» сталі першымі паўфіналістамі Лігі чэмпіёнаў
У Лісабоне пачаўся заключны этап футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Першым удзельнікам паўфіналу стаў французскі «Пары Сэн-Жэрмэн», які святкаваў валявую вікторыю над італьянскай «Атлантай» – 2:1.
У першым тайме стартавага чвэрцьфінальнага паядынку «Аталанта» выйшла наперад на 27-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Марыё Пашаліча. Мінімальная перавага клуба з Бергама трымалася амаль да канца другога тайма, але на 90-й хвіліне бразільскі абаронца парыжанаў Маркіньёс зраўняў лік, а на трэцяй кампенсаванай хвіліне камерунскі нападнік Максім Шупо-Матынг прынёс перамогу «Пары Сен-Жэрмэн».
Супернік чэмпіёнаў Францыі па паўфінале вызначыцца сёння вечарам пасля сустрэчы нямецкага «Лейпцыга» і мадрыдскага «Атлетыка».
У пятніцу чэмпіён Нямеччыны мюнхенская «Баварыя» ў барацьбе за выхад у паўфінал будзе супернічаць з іспанскай «Барселонай». У шэрагах баварскай каманды выступае лідар бамбардзірскай гонкі цяперашняй чэмпіёнскай Лігі польскі форвард Роберт Левандоўскі, які забіў 13 мячоў. Заключны чвэрцьфінал адбудзецца 15 жніўня: англійскі «Манчэстар Сіці» сустрэнецца з французскім «Ліёнам».
Матч Лігі чэмпіёнаў паміж берасцейскім «Дынама» і «Астанай» у прамым эфіры пакажа канал ОНТ
У аўторак, 18 жніўня, берасцейскае «Дынама» прыме «Астану» у матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Пачатак гульні у 21.00 па мясцовым часе. Як вынікае з праграмы перадач на сайце канала, паядынак у прамым эфіры пакажа АНТ.
Матч Кубка Беларусі «Гомель» – «Шахцёр» пройдзе без гледачоў
Матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі паміж «Гомелем» і «Шахцёрам» пройдзе без гледачоў. Паядынак адбудзецца 15 жніўня на стадыёне «Цэнтральны» у горадзе над Сожам і пачнецца ў 19.00. Нагадаю, гомельская арэна здольная змясціць 14307 гледачоў.
Сабаленка прайграла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Лексінгтане
11-я ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка не змагла прайсці ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Лексінгтане з прызавым фондам 202 тысячы даляраў. У паядынку 1/8 фіналу беларуска прайграла 53-му нумару сусветнага рэйтынгу амерыканцы Коры Гауф – 6:7 (4: 7), 6:4, 4:6. Сустрэча працягвалася дзве гадзіны 50 хвілін. У чвэрцьфінале Коры Гауф будзе супернічаць з туніскай тэнісісткай Унс Джабір, якая абыграла беларуску Вольгу Гаварцову – 3:6, 6:2, 6:4.
Матчы Кубка Салея не адбудуцца з-за форс-мажорных абставінаў
Як стала вядома Pressball.by, матчы чарговага тура Кубка Салея, запланаваныя на сёння, не адбудуцца. Прычына – форс-мажорныя абставіны. Гэта паядынкі «Гомель» – «Брэст», «Дынама» (Маладзечна) – «Пінскія ястрабы», «Лакаматыў» – Беларусь (U-18), «Нёман» – «Ліда», «Хімік» – «Віцебск» і «Шахцёр»- «Авіятар».
Менск можа страціць права на ЧС-2021?
Чэмпіянат свету па хакеі павінен прайсці вясной наступнага года ў Рызе і Менску. Аднак, як распавёў Калерва Кумала, – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея, ён падняў пытанне аб месцы правядзення турніру пасля палітычных пратэстаў у Беларусі.
Пра гэта паведамляе фінскае выданне is.fi. Калерва Кумала распавёў пра палітычную і эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні Міжнароднай федэрацыі хакея. Паводле яго слоў, пасля дакладу старшыня IIHF Рэнэ Фазель сказаў, што «праз два тыдні паглядзім, што адбываецца ў Беларусі, – супакоіцца сітуацыя ці не». Кумала таксама распавёў, што яго погляды не зусім сышліся з пазіцыяй прадстаўніка Беларусі. Той, паводле яго слоў, сцвярджаў, што не варта змешваць палітыку са спортам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: „Пары Сен-Жэрмен”