Футбалісты „Славіі” перамаглі „Мінск” у матчы чэмпіянату Беларусі



На футбольным чэмпіянаце Беларусі адбыліся стартавыя паядынкі другога круга. У Мазыры мясцовая „Славія” адолела футбалістаў „Мінска” з мінімальнай перавагай – 1:0. На 71-й хвіліне гульні пераможны мяч забіў Аляксей Іваноў. Футбалісты наваполацкага „Нафтана” ў Віцебску згулялі ўнічыю з салігорскім „Шахцёрам” – 1:1. У самым канцы першай паловы гульні Фесу Плака вывеў гасцей наперад, а неўзабаве пасля перапынку Андрэй Панюкоў аднавіў раўнавагу ў ліку. Яшчэ дзве сустрэчы адбудуцца сёння: бабруйская „Белшына” згуляе са „Смаргонню”, а „Слуцк” прыме „Энергетык-БДУ”.

Булычоў вярнуўся ў берасцейскае „Дынама”

Паўабаронца Аляксандр Булычоў падпісаў кантракт з „Дынама-Брэст”. Як паведамляе прэс-служба клуба, пагадненне разлічана да канца года. Ураджэнец Віцебска выступаў за берасцейцаў летась, згуляў у 15 матчах і не зарабіў ніводнага выніковага бала. Першую палову гэтага сезона правёў гулец правёў у „Макслайне”, дзе за 13 гульняў вызначыўся адным голам. У кар’еры 23-гадовага паўабаронцы таксама значацца „Віцебск”, „Гарадзея”, „Шахцёр” і уладзімірскае „Тарпеда”. Гэта ўжо чацвёртае набыццё „Дынама-Брэст” у бягучае трансфернае акно. Раней было абвешчана аб падпісанні кантрактаў з Джорджам Мусінгай, Мікітам Сяднёвым і Ягорам Карцовым, а вось брамнік Дзяніс Садоўскі пакінуў клуб. Кантракт скасаваны па дамове бакоў.

Чарнавок падпісаў кантракт з БАТЭ

Беларускі паўабаронца Кірыл Чарнавок стаў гульцом БАТЭ. 20-гадовы хаўбек перабраўся ў Барысаў з футбольнага клуба „Мінск”. Па звестках transfermarkt, барысаўчане заплацілі за футбаліста 80 тысяч еўра. У складзе „гараджан” Чарнавок забіў першы гол у вышэйшай лізе (у браму дзяржынскага „Арсенала”). На момант пераходу ў БАТЭ ў актыве Чарнавока ўжо 52 матчы ў чэмпіянаце Беларусі і чатыры галы.

„Баварыя” зрабіла канчатковую прапанову па нападніку Хары Кейну і патрабуе ад „Тотэнхэма” хуткага рашэння

Мюнхенская „Баварыя” зрабіла канчатковую прапанову па нападаючым Хары Кейну і зараз патрабуе ад „Тотэнхэма” хуткага рашэння. Як паведамляе Sky Germany, нямецкі клуб гатовы пайсці далей і разгледзець іншыя трансферныя мэты, калі „шпоры” будуць цягнуць з адказам. Прапанова баварцаў па 30-гадоваму гульцу складае больш за 100 мільёнаў еўра з улікам дадатковых выплат. У „Баварыі” лічаць, што ім удалося палепшыць сітуацыю, а таксама, што іх прапанова справядлівая і канчатковая. Англійскі форвард Кейн хоча вырашыць пытанне аб сваёй будучыні да стартавага матча „Тотэнхэма” ў англійскай прэм’ер-лізе новага сезона з „Брэнтфардам”, які адбудзецца ў нядзелю, 13 жніўня.

„Ліда” нанесла паразу „Нёману” у Кубку Салея

У рамках Кубка Салея па хакеі „Ліда” на сваёй пляцоўцы ўзяла верх над „Нёманам” з лікам 4:2 прайграючы па ходу гульні 0:2. У іншых матчах „Дынама-Маладзечна” прайграла сталічнаму „Юнацтву” – 3:4, а „Брэст” саступіў салігорскаму „Шахцёру – 2:3.