Футбалісты „Слуцка” – лідары нацыянальнага чэмпіянату



На чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі заключныя матчы 6-га тура. Футбалісты „Слуцка” перамаглі на сваім полі бабруйскую „Белшыну” з лікам 3:2. „Іслач” выйграла ў „Віцебска” з лікам 2:0. У цэнтральным матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі футбалісты салігорскага „Шахцёра” абыгралі ў гасцях берасцейскае „Дынама” з лікам 2:0. Вынікі астатніх сустрэч 6-га тура: „Смалявічы” – „Дынама” (Менск) – 1:3, „Славія” (Мазыр) – „Менск „- 1:3, „Нёман „(Гародня) -” Энергетык-БДУ „(Менск) – 3:0,” Гарадзея „- БАТЭ (Барысаў) — 0:2, „Тарпеда-БелАЗ”(Жодзіна) -„Рух”(Берасце) – 0:0.

Пасля 6 тураў у турнірнай табліцы на першым месцы „Слуцк” – 13 ачкоў, „Іслач” мае 12, „Тарпеда-БелАЗ” – 11, БАТЭ і „Віцебск” – па 10 ачкоў, „Дынама” (Менск), „Менск”, „Энергетик-БДУ” і „Гарадзея”, – па 9,”Нёман”,”Шахцёр” і „Рух”- па 8, „Дынама”(Берасце) і „Славія”- па 7 ачкоў, замыкаюць табліцу „Смалявічы”- 3 і „Белшына”- 2 ачкі.

Больш, чым у мінулым туры. Беларусы, нягледзячы на рост інфікаваных, ходзяць на футбол

Матчы шостага тура чэмпіянату Беларусі па футболе з трыбун глядзела 3960 гледачоў. Рэкорд наведвальнасці паставіў Брэст, дзе «Дынама» упершыню ў сезоне прайграла «Шахцёру». За гульнёй назіралі 1496 заўзятараў. Гледачы ў Брэсце сядзелі ў шахматным парадку, як і рэкамендавала Міністэрства аховы здароўя. Менш за ўсё людзей прыйшло на гульню ў Барысаве, дзе «Смалявічы» прайгралі менскаму «Дынама». На гарадскі стадыён зазірнулі 172 гледача. Пяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ўстанавіў антырэкорд наведвальнасці стадыёнаў. Восем матчаў наведала 2383 чалавека.

У Італіі футбалісты адновяць індывідуальныя трэніроўкі з 4 траўня

Футбалісты італьянскіх клубаў з 4 траўня змогуць трэніравацца па індывідуальнай праграме на спартовых базах. Такое рашэнне ў краіне прынялі пасля заявы прэм’ер-міністра Італіі Джузэпэ Контэ пра змякчэнне ў краіне каранцінных мер. Камандныя трэніроўкі могуць быць адноўленыя з 18 траўня, матчы з гледачамі – з пачатку 2021 года. Раней Італьянская федэрацыя футбола апублікавала правілы арганізацыі трэніровак на выпадак аднаўлення сезона. Чэмпіянат Італіі, як і большасць футбольных турніраў у Еўропе, быў спынены з-за пандэміі каронавіруса.

Гандбалісты „Барселоны”, „ПСЖ”, „Веспрэма” і „Кіля” згуляюць у „фінале чатырох” Лігі чэмпіёнаў

Матчы 1/8 фіналу і чвэрцьфіналы мужчынскай гандбольнай Лігі чэмпіёнаў адменены ў сувязі з пандэміяй. Такое рашэнне прыняў выканкам Еўрапейскай федэрацыі гандбола (ЕГФ). Уладальнікамі пуцёвак у „Фінал чатырох” сталі па дзве лепшыя каманды папярэдніх груп А і В – іспанская „Барселона”, французскі „Пары Сэн-Жэрмэн”, нямецкі „Кіль” і вугорскі „Веспрэм”. Вырашальны этап галоўнага клубнага турніру Старога Свету плануецца правесці 28-29 снежня ў нямецкім Кёльне. Што тычыцца розыгрышаў Кубка ЕГФ і Кубка выкліку, то яны завершаны датэрмінова без выяўлення пераможцаў.

Беларускае Радыё Рацыя