Футбалісты „Зеніта” згулялі ўнічыю з „Лацыё” ў ЛЧ
Футбалісты піцерскага „Зеніта” згулялі ўнічыю з рымскім „Лацыё” у хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў — 1:1. Пасля дзвюх паразаў запар чэмпіёны Расеі вельмі хацелі перамагчы і выйшлі наперад на 32-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Аляксандра Ярохіна. Аднак утрымаць пераможны вынік зянітаўцам не ўдалося – на 82-й хвіліне гульні Фэліпэ Кайсэда зраўняў лік. На 93-й хвіліне суддзя з дапамогай VAR адмяніў гол піцерцаў з-за афсайду. У іншым паядынку трэцяга тура папярэдняй групы F бельгійскі „Бруге” на сваім полі быў біты дортмундскай „Барусіяй” 0:3 – дублем адзначыўся Эрлінг Холанд.
Лідэр квартэта H англійскі „Манчэстар Юнайтэд” нечакана саступіў на выездзе турэцкаму „Істанбулу” – 1:2. Прычым да 40-й хвіліны манкуніянцы прайгравалі 0:2, але Марс’яль здолеў адыграць адзін мяч. Таксама нечакана нямецкі „Лейпцыг” на хатняй арэне абыграў французскі „Пары Сэн-Жэрмэн” 2:1.
«Севілья» прымала «Краснадар». Сустрэча прайшла на стадыёне «Рамон Санчэс Пісхуан» ў Севільі і завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 3:2. На 17-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў нападнік «Краснадара» Магамед-Шапі Сулейманаў. На 21-й хвіліне галоўны арбітр сустрэчы Фелікс Брых прызначыў пенальці ў браму «Севільі», які паспяхова рэалізаваў нападнік «быкоў» Маркус Берг. На 42-й хвіліне паўабаронца іспанскага клуба Іван Ракіціч скараціў адставанне гаспадароў у ліку. У кампенсаваны час першага тайма абаронца «Севільі» Хесус Навас атрымаў чырвоную картку. На 69-й хвіліне сустрэчы нападнік «Севільі» Юсэф Эн-Несіры зраўняў лік. Праз 3 хвіліны ён жа аформіў дубль і дапамог сваёй камандзе здабыць тры ачкі. Беларускі абаронца «Краснадара» Аляксандр Мартыновіч згуляў увесь матч. У гэтай жа групе «Чэлсі» разграміў «Рэн» – 3:0. Ціма Вернер забіў два галы з пенальці.
«Барселона» з цяжкасцю абыграла кіеўскае «Дынама» 2:1. Лік быў адкрыты ўжо на пятай хвіліне, калі ў браму ўкраінскай каманды быў прызначаны пенальці, які ўпэўнена рэалізаваў Ліянэль Месі. На 65-й хвіліне сустрэчы другі гол „Барселоны” забіў Жэрар Піке. А на 75-й хвіліне „Дынама” намаганнямі Віктара Цыганкова скараціла адставанне, аднак на большае кіяўлян не хапіла. У іншым матчы групы «Ювентус» на выездзе разграміў вугорскі „Ференцвараш” – 4:1. Дублем адзначыўся іспанец Альвара Марата, гол на рахунку Паула Дзібалы. Яшчэ адзін гол для „Ювентуса” арганізаваў Лаша Двалі, які забіў у сваю браму.
Футбалісты „Славіі” і „Белшыны” згулялі ўнічыю ў чэмпіянаце Беларусі
Футбалісты мазырскай „Славіі” і бабруйскай „Белшыны” згулялі ўнічыю ў перанесеным матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі. У самым пачатку першага тайма сустрэчы ў Мазыры гаспадароў вывеў наперад Фрэнсіс Нар, а ў сярэдзіне другой паловы гульні Дзмітрый Рэкіш аднавіў раўнавагу — 1:1.
Футбалісткі „Мінска” разграмілі латвійскі РФШ ў жаночай Лізе чэмпіёнаў
Футбалісткі „Мінска” паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў. У хатнім паядынку першага адборавага раўнда мінчанкі разграмілі латвійскі клуб РФШ з Рыгі 3:0. У першым тайме Ксенія Кубічная адкрыла лік, а пасля перапынку Любоў Шматко і Генрыэта Акаба забілі яшчэ два галы. Мінчанкі выйшлі ў наступны этап і паспрачаюцца за выхад у 1/16 фіналу чэмпіёнскай Лігі.
Баскетбалісты „Цмокi-Менск” перамаглі „Шале” у Лізе чэмпіёнаў
Баскетбалісты „Цмокi-Менск” пераможна стартавалі ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. На пляцоўцы мінскага „Фалькон Клуба” падначаленыя Расціслава Вергуна перамаглі ў першым туры групы С гасцей з французскага „Шале” з лікам 82:75. Самым выніковым у складзе мінчан стаў Максім Салаш, які набраў 20 ачкоў. Свой наступны паядынак групавога этапу чэмпіёны Беларусі правядуць 11 лістапада ў Афінах з грэчаскім клубам АЕК.
Вольга Гаварцова саступіла Мэдысан Брэнгл на турніры ў ЗША
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прайграла амерыканцы Мэдысан Брэнгл у матчы 1/16 фіналу турніру ў Чарльстане з прызавым фондам 100 000 даляраў. Вольга, якая мае 131 месца ў сусветным рэйтынгу прайграла амерыканцы, якая займае 81-е месца з лікам 4:6, 3:6.
Беларускае Радыё Рацыя