Футбол па-беларуску!



Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справааводства па-беларуску” Ігар Случак ужо пачаў новы футбольны сезон. Гэтымі днямі ён разаслаў усім футбольным клубам вышэйшай лігі лісты з прапановай шырэй выкарыстоўваць беларускую мову ў спартовай дзейнасці:

– Зноў даслаў, як і ў папярэднія гады, звароты ў футбольныя клубы вышэйшай лігі з прапановай больш выкарыстоўваць беларускую мову. Гэта значыць: пісаць па-беларуску прозвішчы гульцоў на форме, каб дыктар працаваў беларускамоўны, каб табло было беларускамоўнае, праграмкі, афішы і г.д., каб усё жыццё клуба было больш беларускамоўным.

Насамрэч да пачатку футбольнага сезону ў Беларусі ёсць яшчэ паўтара месяца. Але Ігар Случак кажа, што ён адмыслова сёлета раней даслаў свае лісты, каб у адміністрацый клубаў быў час на прыняцце канкрэтных рашэнняў у справе беларусізацыі іх дзейнасці.

HFnrCZLgl1s_1

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя