Футбольная зборная Беларусі апусцілася на 91-е месца ў рэйтынгу ФІФА



Зборная Беларусі апусцілася на 14 пазіцый і займае 91-е месца ў кастрычніцкім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

За мінулы месяц каманда Ігара Крывушэнкі правяла два заключныя матчы кваліфікацыі ЧС-2018, саступіўшы зборным Нідэрляндаў (1:3, дома) і Францыі (1:2, у гасцях). Цяпер у актыве беларусаў 391 рэйтынгавы бал. Наступны паядынак беларускія футбалісты правядуць 9 лістапада ў Ерэване супраць зборнай Арменіі, якая цяпер займае 90-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.

Топ-10 кастрычніцкага рэйтынгу ФІФА:

1. Германія – 1631 ачко,

2. Бразілія – 1619,

3. Партугалія – 1446,

4. Аргенціна – 1445,

5. Бельгія -1333,

6. Польшча – 1323,

7. Францыя – 1226,

8. Іспанія – 1218,

9. Чылі – 1173,

10. Перу – 1160.

З краін былога СССР вышэй за іншых знаходзіцца нацыянальная каманда Украіны, якая займае 30-е месца.

Наступны рэйтынг-ліст ФІФА апублікуе 23 лістапада.

belta.by