Футбольная зборная Беларусі апусцілася на 81-е месца ў рэйтынгу ФІФА



Зборная Беларусі займае 81-е месца ў апублікаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). У параўнанні з папярэднім спісам, які быў абнародаваны 7 лютага, каманда Ігара Крывушэнкі апусцілася на 3 пазіцыі, маючы цяпер 1301 бал.

За мінулы час беларускія футбалісты пацярпелі два гасцявыя паражэнні на старце адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы: ад Нідэрландаў – 0:4 і Паўночнай Ірландыі – 1:2. Галандцы займаюць цяпер 16-е месца (1554 балы), паўночнаірландцы знаходзяцца на 33-й пазіцыі (1481). Астатнія апаненты беларусаў па групе С займаюць такія месцы: 13-е – Германія (1570), 96-е – Эстонія (1240). Два наступныя матчы кваліфікацыі Еўра-2020 зборная Беларусі правядзе на полі „Барысаў-Арэны”: 8 чэрвеня супраць каманды Германіі і 11 чэрвеня супраць Паўночнай Ірландыі.

Топ-10 красавіцкага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія – 1737 балаў,

2. Францыя – 1734,

3. Бразілія – 1676,

4. Англія – 1647,

5. Харватыя – 1621,

6. Уругвай – 1613,

7. Партугалія – 1607,

8. Швейцарыя – 1604,

9. Іспанія – 1601,

10. Данія – 1586.

З краін былога Савецкага Саюза вышэй за ўсіх знаходзіцца Украіна, у якой 27-е месца, гаспадар ЧС-2018 Расея займае 46-ю пазіцыю.

Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 14 чэрвеня.

belta.by