Футбольная зборная Беларусі перамагла Узбекістан



Футбольная дружына Беларусі 23 лютага сустрэлася ў таварыскім матчы з камандай Узбекістану. Матч завяршыўся мінімальнай вікторыяй беларусаў – 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы на 26-й хвіліне забіў Павел Няхайчык з перадачы Ігара Стасевіча. Абодва гульцы прадстаўляюць барысаўскі БАТЭ. Трэба яшчэ дадаць, што Станіслаў Драгун у другім тайме не рэалізаваў пенальці.

Таварыскі матч прайшоў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Зборная Беларусі выступіла дастаткова ў эксперыментальным складзе: Паўлючэнка — Матвейчык, Паліцевіч, Паўлавец, Бурко (Швяцоў, 90) — Корзун (Лісаковіч, 67), Кендыш — Няхайчык (Карповіч, 90), Драгун, Стасевіч (капітан) — Лапцеў (Падстрэлаў, 78). Беларускае Радыё Рацыя