Футбольная зборная Беларусі перапыніла антырэкордную серыю

Серыя без перамогаў доўжылася ажно 16 матчаў!
У Будапешце ў адборавым матчы да Чэмпіянату Еўропы беларусы выйгралі ў дружыны Косава з лікам 2:1.
На 73-й хвіліне голам пасля памылкі супернікаў вызначыўся Уладзіслаў Марозаў, праз дзве хвіліны эфектна забіў Макс Эбонг. На 87-й хвіліне касавары арганізавалі мяч у адказ — выніковыя 2:1.
Пасля чатырох матчаў у беларусаў толькі тры ачкі і 4-е месца ў групе.
Становішча спабору такое: Швайцарыя — 10 ачкоў, Румынія – 8, Ізраіль — 7, Беларусь — 3, Косава — 3, Андора — 1.
У верасні ў каманды Георгія Кандрацьева два матчы ў гасцях: супраць Ізраіля і Андоры.
Беларускае Рады Рацыя
