Футбольная зборная Беларусі правядзе гасцявы спарынг з Уэльсам
Футбольныя федэрацыі Беларусі і Уэльса дамовіліся аб правядзенні таварыскага матчу нацыянальных зборных, паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе АБФФ.
Сустрэча пройдзе 10 верасня на полі валійскай каманды. Стадыён, на якім пройдзе гульня, і час яе пачатку вызначацца пазней. У апошнім рэйтынгу ФІФА каманда Уэльса размяшчалася на 19 радку.
Акрамя таго, 19 лістапада беларускія футбалісты ў Падгорыцы правядуць спарынг са зборнай Чарнагорыі.
