Футбольная зборная Беларусі зганьбілася ў Арменіі
Футбольная зборная Беларусі правяла таварыскі паядынак у Арменіі. На чужым полі каманда Ігара Крывушэнкі ў звычайным кантрольным матчы пацярпела жорсткае фіяска – 1:4. Ужо пасля першага тайму лік быў 0:2.
Пасля перапынку лік стаў разгромным 0:3. Толькі пасля гэтага беларуская дружына здолела зарабіць пенальці, які рэалізаваў Антон Сарока. Аднак пасля гэтага армяне змаглі забіць яшчэ адзін мяч. У выніку ганебная параза беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя