Футбольны арбітраж разгледзіць заяву ФК „Крумкачы” да 20 сакавіка



Футбольны арбітраж асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола” разгледзіць заяву менскага ФК „Крумкачы” адносна ўдзелу ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, пададзеную вечарам 13 сакавіка, да 20 сакавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе АБФФ.

Праблемы ў ФК „Крумкачы” ўзніклі ў працэсе падрыхтоўкі дакументаў па ліцэнзаванні для выступлення ў элітным дывізіёне нацыянальнага першынства 2018 года. Спачатку камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ адмовіў сталічнаму клубу ў прыёме дакументаў у сувязі з парушэннем тэрмінаў, потым камітэт па статусе і пераходах футбалістаў пазбавіў каманду двух ачкоў у сувязі з невыкананнем рашэння АБФФ аб пагашэнні запазычанасці перад ігракамі і прадстаўнікамі трэнерскага штаба каманды.

Апеляцыйны камітэт футбольнай федэрацыі адхіліў хадайніцтва ФК „Крумкачы” адносна ліцэнзавання, і цяпер гэту праблему будзе вырашаць футбольны арбітраж. У яго кампетэнцыю ўваходзіць разгляд любых спрэчак, якія ўзнікаюць у працэсе кіравання футболам і яго развіцця.

belta.by