Футбольны чэмпіён Беларусі вызначыцца ў апошнім туры
Пасля 29 тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, усе матчы якога прайшлі ў нядзелю ў адзін час, стала ясна, што берасцейскае „Дынама” складае чэмпіёнскія паўнамоцтвы. Золата і срэбра футбольнага чэмпіянату краіны размяркуюць барысаўскі БАТЭ і салігорскі „Шахцёр”. Усе прэтэндэнты на медалі першынства дамагліся ў 29 туры вікторый.
Вось вынікі нядзельных сустрэч:
БАТЭ (Барысаў) – „Белшына” (Бабруйск) – 5:0. Два мячы на свой рахунак запісаў лепшы бамбардзір турніру Максім Скавыш – цяпер у яго 19 галоў.
„Рух” (Берасце) – „Шахцёр” (Салігорск) – 1:2.
„Нёман” (Гародня) – ФК „Слуцк” – 1:0.
„Тарпеда” (Жодзіна) – „Іслач” (Менскі раён) – 2:0.
„Гарадзея” – „Дынама” (Берасце) – 1:4.
„Энергетык-БДУ” (Менск) – „Дынама” (Менск) – 2:3.
Перад заключным турам становішча прэтэндэнтаў на медалі такое:
БАТЭ – 57 ачкоў
„Шахцёр” – 56
„Нёман” – 53
„Тарпеда” – 53
„Дынама” (Берасце) – 51
„Дынама” (Менск) – 51
Вышэйшую лігу, акрамя раней выляцеўшага ФК „Смалявічы”, пакідае бабруйская „Белшына”. А „Слуцк, які заняў трэцяе месцв знізу, пазмагаецца за „месца пад сонцам” з футбалістамі „Крумкачоў”, трэцяй камандай другога дывізіёну. Наўпрост з ніжэйшай лігі ў эліту выйшлі рэчыцкі „Спадарожнік” і ФК „Гомель”.
Беларускае Радыё Рацыя