Футбольны Еўра перанесены на 2021 год
УЕФА перанёс фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2020 года на наступны год – на лета 2021 года. Чарговае першынства кантыненту павінна было прайсці з 12 чэрвеня па 12 ліпеня ў 13 гарадах Еўропы.
Рашэнне прынятае на прайшоўшым 17 сакавіка паседжанні УЕФА ў фармаце відэаканферэнцый з нацыянальнымі федэрацыямі футболу.
Такім чынам чарговы чэмпіянат Еўропы цяпер плануецца правесці з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 года.
Беларускае Радыё Рацыя
