Футбольны клуб „Нёман” стварае жаночую каманду
Футбольны клуб „Нёман” стварае жаночую каманду для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі. Гэту інфармацыю пацвердзілі карэспандэнту БЕЛТА ў гарадзенскім клубе.
Галоўным трэнерам будзе Дзяніс Леўчанка, які раней працаваў з іншым жаночым клубам з Гародні „Нівай-Белкард”. Цяпер ідзе камплектаванне каманды, якая плануе выступаць у турнірах пад эгідай асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”.
У мінулым сезоне ў жаночым нацыянальным чэмпіянаце прымалі ўдзел 7 каманд. Чэмпіёнамі Беларусі з’яўляюцца футбалісткі ФК „Мінск”.