Футбольны „Нёман” апусціўся на апошняе месца



Пасля 7 туру нацыянальнага першынства па футболе гарадзенскі „Нёман” апусціўся ў турнірнай табліцы на апошняе 14-е месца. Каманда Сяргея Саладоўнікава прайграла ў сталіцы аднаму з сама нязручных супернікаў ФК „Мінску” – 0:2. „Нёман” ніколі не перамагаў гэтую каманду на выездзе. Не здарылася гэтага і цяпер. Двойчы браму заходнікаў трапна тарпедаваў форвард Уладзімір Хвашчынскі (38-я і 59-я хвіліны).

Такім чынам у „Нёмана” засталося толькі 2 ачкі і ён займае зараз сама ніжняе месца.

Вынікі астатніх сустрэч 7 туру, якія прайшлі ў суботу, такія: „Віцебск” – „Дынама” (Менск) – 0:0, „Дынама” (Берасце) – „Слуцк” – 1:1 (Кірыл Прэмудраў, 42-я; Сяргей Глебка, 49-я), „Нафтан” (Наваполацк) – „Славія” (Мазыр) – 1:1 (Аляксей Сучкоў, 12-я; Андрэй Варанкоў, 26-я, з пенальці), „Граніт” (Мікашэвічы) – „Гомель” – 1:0 (Цярэнці Луцэвіч, 28-я).

Вяршыня табліцы пасля 7 тураў выглядае так: 1. БАТЭ (Барысаў) – 17 ачкоў, 2. „Граніт” – 14, 3. „Шахцёр” (Салігорск) – 13, 4. „Нафтан” – 13.

Беларускае Радыё Рацыя