Футбольны „Нёман” узначаліць Ігар Кавалевіч
5 чэрвеня стала вядома, што галоўным трэнерам ФК „Нёман” з 8 чэрвеня прызначаны вядомы беларускі спецыяліст Ігар Кавалевіч. Гэтую інфармацыю пацвердзіў старшыня назіральнага савета гарадзенскага клуба Мечыслаў Гой.
Кавалевiч на працягу 2001-2003 гадоў бараніў колеры жоўта-зялёных на футбольным полі. Варта адзначыць, што зараз Ігар Кавалевіч з’яўляецца і галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. Паводле „Твой Стыль„, Беларуская федэрацыя футбола дазволіла Кавалевічу сумяшчаць працу ў клубе, і ў зборнай.