Футбольны турнір на прыз Магдэбургскага права
У Слоніме адбыўся спартыўны турнір па міні-футболу сярод школьных камандаў на прыз, прысвечаны наданню Слоніму Магдэбурскага права. Турнір арганізаваў і праявіў такую грамадзянскую ініцыятыву слонімец Павел Севясцьян.
Падобны турнір, які звязаны з Магдэбурскім правам, у горадзе над Шчарай праводзіўся ўпершыню. Перад пачаткам турніру слонімскі літаратар і гісторык Сяргей Чыгрын распавёў юным футбалістам і трэнерам пра Магдэбурскае права, пра наданне яго Слоніму ў 1531 годзе і якое значэнне гэта мела для горада і яго жыхароў.
Пасля гэтага пачаліся гульні, дзе слонімскія хлопчыкі на полі паказвалі сваё спартыўнае майстэрства валодаць мячом. А пасля заканчэння турніру Павел Севасцьян уручыў лепшым камандам кубкі, атрымалі спецыяльныя прызы і лепшыя брамнік, нападаючы, абаронца. Юныя футбалісты былі ўзнагароджаны таксама медалямі за першае, другое і трэцяе месцы. Акрамя ўзнагарод, трэнеры і футбалісты пасля турніру частаваліся салодкімі ласункамі і тортамі.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара