Галавацюк, Зуева і Вераб’ёва выступяць у мас-стартах
Сёння беларусы выступяць у двух відах праграмы на Алімпіядзе-2022 у Пекіне. А менавіта ў мас-старце канькабежнага спорту.
Беларус Ігнат Галавацюк пабяжыць у другім паўфінале, Марына Зуева возьме ўдзел у першым забегу ў жанчын, а Яўгенія Вераб’ёва — у другім.
Ірына Жук абнавіла рэкорд Беларусі ў скачках з тычкай у памяшканні
Беларуска Ірына Жук усталявала новы нацыянальны рэкорд у скачках з шастом у памяшканні, паведамілі у прэс-службе НАК Беларусі. На турніры ў французскім Л’явене Ірыне скарылася вышыня 4 м 80 см – гэты вынік дазволіў беларусцы заваяваць срэбраны медаль. Жук абнавіла сваё ж нацыянальнае дасягненне (4,77 м), усталяванае два тыдні таму таксама ў Францыі. Пераможцай турніру ў Л’явене стала расіянка Анжаліка Сідарава, якая справілася з планкай на адзнацы 4 м 85 см. Трэцяе месца заняла алімпійская чэмпіёнка Токіа Кэці Нажот з ЗША.
Сасновіч перамагла на старце тэніснага турніру ў горадзе Доха
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (63-і нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA-1000 у катарскай Досе з прызавым фондам 2 мільёны 300 тысяч даляраў. У паядынку першага кваліфікацыйнага раунда беларуска ўпэўнена перайграла ў двух сэтах румынскую тэнісістку Ану Богдан – 6:1, 6:1. Сустрэча працягвалася крыху больш за гадзіну. Сёння ў вырашальным матчы за выхад у асноўную сетку Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з бельгійскай тэнісісткай Кірстэн Фліпкенс.
Салігорскі „Шахцёр” правядзе два спарынгі ў Калінінградзе
Футбалісты салігорскага „Шахцёра” адправяцца на зборы ў Калінінград. У горадзе на Балтыйскім моры яны правядуць дзве таварыскія сустрэчы. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце каманды з горада калійшчыкаў. Выезд у горад на захадзе Расіі запланаваны на 22 лютага. Што да таварыскіх паядынкаў, то іх запланавана два. Спачатку, 24 лютага „Шахцёр” памераецца сіламі з „Балтыкай-БФУ”. Затым, 25 лютага „гарнякі” згуляюць з асноўным складам „Балтыкі”, якая выступае ў ФНЛ.
„Ювентус” не змог абыграць „Тарына” ў чэмпіянаце Італіі
У матчы 26-га тура чэмпіянату Італіі паміж «Ювентусам» і «Тарына» была зафіксаваная нічыя 1:1. На 13-й хвіліне Хуан Куадрада навесіў з кутавога на далёкую штангу, адкуль дэ Лігт галавой адкрыў лік у матчы. У другім тайме Андрэа Белоці аднавіў роўнасць на табло, прабіўшы амаль па цэнтры брамы пасля прастрэлу. „Ювентус” займае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Італіі. Падначаленыя Масіміліяна Алегры набралі 47 ачкоў. «Тарына» размяшчаецца на 10-м радку ў італьянскім нацыянальным першынстве.
Спартовы арбітражны суд пазбавіў Вялікабрытанію срэбранага медаля Алімпіяды
Спартовы арбітражны суд пазбавіў зборную Вялікабрытаніі ўзнагароды Алімпійскіх гульняў у Токіа. У каманды забяруць срэбра лёгкаатлетаў у мужчынскай эстафеце 4×100 метраў. Рашэнне прынята з-за станоўчага допінг-тэсту ў Чыджынду Уджы. У спробе 27-гадовага спартоўца знайшлі спын і S-23, якія забароненыя ВАДА. Перамогу ў эстафеце тады святкавала зборная Італіі. брытанцы саступілі ім 0,01 секунды.
Беларускае Радыё Рацыя