Галоўны архітэктар „Дынама”: Асноўная праблема – падагрэў поля
Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі менскага стадыёна „Дынама” Аляксандр Елісееў распавёў аб ходзе работ.
На якім этапе цяпер знаходзіцца работа па рэканструкцыі стадыёна?
– Заканчваем праектаванне. Ідзе будаўніцтва. Дэмантаж прайшоў. Зроблена ўжо дастаткова шмат. Часткова заліты контуры новых трыбун.
Якая планавалася умяшчальнасць трыбун?
– Каля 20 тысяч.
Раней чыноўнікі хацелі дамагчыся права правядзення матчу чэмпіянату Еўропы ці фіналу, напрыклад, Лігі Еўропы. Для гэтага неабходная ўмяшчальнасць прыкладна ў 30 тысяч.
– 30 тысяч тут нельга змясціць – тэрыторыя маленькая, абмежаваная гістарычнай сцяной (аркадай), якую па ўмовах трэба захаваць. У праекце трыбуны стануць больш камфортнымі. Да таго ж раней прыбіральні былі вынесеныя за межы глядацкіх сектараў, а цяпер будуць у камфортнай даступнасці.
Лёгкаатлетычны стадыён і футбольны – гэта ўсё ж такі розная спецыфіка. Калі ўносіць карэкціроўкі, наколькі гэта працаёмка і рэалізуецца?
-Асноўнае пытанне – гэта падагрэў поля. Усё астатняе не так складана. Мы кансультаваліся з тымі, хто больш кампетэнтны ў пытаннях сертыфікацыі па футбольных стандартам, нам сказалі, што ўсё нармальна, трэба толькі вырашыць пытанне з падагрэвам поля. На лёгкаатлетычным стадыёне ён не патрэбны. Бегавыя дарожкі для футбола сітуацыю пагаршаюць, але дапушчальныя.
Калі рэальна скончыць рэканструкцыю?
– Гэта, хутчэй, пытанне да будаўнікоў. Думаю да канца 2017 года рэальна, – цытуе Елісеева kp.by.