Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч пакінуў пасаду
Галоўны трэнер футбольнага клуба БАТЭ Аляксандр Ермаковіч пакінуў сваю пасаду, паведамілі ў прэс-службе каманды.
Паводле паведамлення клуба, настаўнік палічыў, што неабходна змяніць абстаноўку пасля 20-гадовай кар’еры ў барысаўскай камандзе ў якасці іграка і трэнера. Аляксандр Ермаковіч узначаліў БАТЭ восенню 2013-га. Амаль за чатыры гады самастойнай работы ён выйграў з клубам 10 трафеяў (5 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, 1 раз – уладальнікам Кубка, 4 – уладальнікам Суперкубка Беларусі). Таксама трэнер дойчы выводзіў БАТЭ ў групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў (2014, 2015) і Лігі Еўропы (2017). У 2015 годзе ён быў прызнаны лепшым трэнерам Беларусі.
Аляксандр Ермаковіч правёў 472 афіцыйныя матчы ў БАТЭ: 279 як гулец і 193 – як галоўны трэнер.