Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі назваў склад на лютаўскі збор



Настаўнік нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Сідарэнка вызначыўся са складам на трэніровачны збор у лютым і міжнародны турнір у Славакіі.

У спісе 24 ігракі, з якіх найбольшае прадстаўніцтва мае менскае „Дынама”: варатары – Міхаіл Карнавухаў („Дынама-Мінск”), Дзмітрый Мільчакоў („Пльзень”, Чэхія); абаронцы – Андрэй Антонаў („Юнацтва”), Данііл Бокун („Шахцёр”), Павел Варабей („Сібір”), Раман Дзюкаў („Лада”, Расея), Алег Явенка, Дзмітрый Знахарэнка (абодва – „Дынама-Мінск”), Мікіта Крыскін, Міхаіл Хараманда (абодва – „Нёман”); нападаючыя – Андрэй Бялевіч („Дынама-Маладзечна”), Артур Гаўрус, Іван Драздоў, Аляксандр Когалеў, Ілья Літвінаў, Максім Парфеевец, Андрэй Сцяпанаў (усе – „Дынама-Мінск”), Арцём Дзямкоў („Шахцёр”), Сяргей Дрозд („Юнацтва”), Даніла Карабань („Зорка”, Расея), Арцём Кіслы, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Мікіта Рэмезаў (усе – „Нёман”).

Нацыянальная каманда збярэцца ў Менску 3 лютага, пасля некалькіх трэніровак адправіцца ў Браціславу, дзе прыме ўдзел у турніры Kaufland Cup. Сапернікамі беларусаў стануць зборная Славакіі (7 лютага), а на наступны дзень нашы хакеісты згуляюць з алімпійскай камандай Расіі.

belta.by