Галяк і Калавелоніс выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ў Кітаі
Беларускі тэнісіст Мікалай Галяк і грэк Маркас Калавеланіс прайшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ATP Challenger Tour у кітайскім Шэньчжэне з прызавым фондам 80 тысяч даляраў. У трохсэтавым чвэрцьфінальным матчы яны адолелі кітайскі дуэт Рыгель Тэ/Бу Юнчаакеце – 6:2, 2:6, 10:5. У паядынку 1/8 фіналу адзіночнага разраду беларус Ягор Герасімаў прайграў прадстаўніку Кітайскага Тайбэя Цун-Хао Хуаню – 3:6, 2:6.
Хакеісты менскага „Дынама” прымуць „Куньлунь” у матчы чэмпіянату КХЛ
Хакеісты менскага „Дынама” сёння правядуць першы з двух матчаў хатняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На хатні лёд „зубры” вяртаюцца пасля трохматчавага гасцявога турнэ, у якім падначаленыя Дзмітрыя Квартальнага пацярпелі паразу ад пецярбургскага СКА 2:3 і ўфімскага „Салавата Юлаева” 2:4, а таксама святкавалі адну перамогу якраз над сваім сённяшнім супернікам – „Куньлунем” 4:0. На гэты момант беларуская каманда не ўваходзіць у зону плэй-оф Захаду: менчане ідуць дзевятымі з 18 баламі ў актыве, адстаючы на адно ачко ад чарапавецкай „Северсталі”.
Беларускі форвард „Рубіна” Віталь Лісаковіч атрымаў пашкоджанне і зараз трэніруецца асобна ад каманды
Беларускі нападнік „Рубіна”, які знік з радараў, знайшоўся на запасным полі падчас трэніроўкі асноўнага складу клуба. Аб гэтым у рэпартажы піша карэспандэнт „БІЗНЭС Online”. Як патлумачылі ў клубе, у Віталя пашкоджанне, і ён працуе на суседнім з камандай полі індывідуальна. Рахімаў неаднаразова казаў, што Лісаковічу трэба стаць камандным гульцом і ўсё, што яму застаецца – паказваць сябе на трэніроўках. Але яго няма, а Мірлінд Даку з кожным матчам усё больш трывала займае месца ў старце і нават пасадзіў на лаўку Фамее”. Віталь Лісаковіч не атрымліваў запрашэння ў зборную Беларусі на кастрычніцкія матчы з Румыніяй і Швейцарыяй.
УЕФА залічыў першы тайм сустрэчы Бельгія – Швецыя (1:1) як вынік матчу
Нагадаю, паядынак у рамках адборавага турніру да Чэмпіянату Еўропы 2024 быў спынены пасля першага тайма. Футбалісты вырашылі не працягваць сустрэчу даведаўшыся аб тэракце з-за якога загінулі двое шведскіх заўзятараў.
Беларускае Радыё Рацыя