Ганчарэнка стаў старэйшым трэнерам ЦСКА



Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка увайшоў у трэнерскі штаб маскоўскага ЦСКА. Ганчарэнка стаў старэйшым трэнерам чырвона-сініх.

«У цяперашняй сітуацыі, калі нашаму трэнерскаму штабу прыходзіцца працаваць, па сутнасці, на „чатыры фронты”, кіраўніцтва ЦСКА палічыла, што камандзе патрэбна падтрымка. І мы ўдзячныя Віктару Міхайлавічу, які прыняў прапанову нашага клуба», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні клуба.

Пасля перыядаў прастою ў маёй кар’еры зразумеў, як важна для футбольнага трэнера знаходзіцца пры справе. У гэтым сэнсе прапанова ад ЦСКА адрознівалася канкрэтнасцю ад усіх іншых пакуль віртуальных варыянтаў майго працаўладкавання. Не хацелася заставацца ў нявызначанасці і чакаць, пакуль яны стануць рэальнасцю. Ні для каго не сакрэт нашы сяброўскія адносіны з галоўным трэнерам ЦСКА Леанідам Віктаравічам Слуцкім. Важным фактарам на карысць майго рашэння было тое, што мы з ім прытрымліваемся падобных жыццёвых прынцыпаў і поглядаў на футбол. Буду рады ўзяць на сябе частку той нагрузкі, якая выпала на калегу цяперашняй восенню. Для мяне вялікі гонар працаваць у штабе такога славутага клуба з футбалістамі высокага класа. Канчатковай дамоўленасці аб супрацоўніцтве, крузе маіх абавязкаў і напрамках у працы мы дасягнулі ў суботу пасля сустрэчы ЦСКА з «Зенітам». У ёй, акрамя нас са Слуцкім, удзельнічаў генеральны дырэктар клуба Раман Бабаеў. 14 верасня адпраўляюся з Менска ў Германію, дзе далучаюся да каманды, якая з нядзелі будзе рыхтавацца там да матчу Лігі чэмпіёнаў супраць «Вольфсбурга»”, – распавёў Віктар Ганчарэнка аб пераходзе ў армейскі клуб „Прэсболу

38-гадовы спецыяліст працаваў у БАТЭ і „Кубані”, а апошнім клубам Ганчарэнкі быў „Урал”, пасаду настаўніка якога ён пакінуў у пачатку верасня.

Беларускае Радыё Рацыя