Ганчарэнка узначаліў «Уфу»
Беларускі футбольны спецыяліст Віктар Ганчарэнка прызначаны на пасаду галоўнага трэнера «Уфы». Працоўнае пагадненне разлічана на два гады з магчымасцю падаўжэння яшчэ на адзін сезон. Кантракт Ганчарэнкі з „Уфой” складзены такім чынам, што можа быць скасаваны без кампенсацыі, калі трэнера паклічуць назад у ЦСКА.
Мінулы сезон беларус адпрацаваў з маскоўскімі армейцамі, дзе на пасадзе старэйшага трэнера заваяваў з камандай залатыя медалі чэмпіянату Расеі.
18 чэрвеня, пасля кароткачасовага адпачынку, каманда збярэцца ў Уфе, дзе ёй прадставяць новага галоўнага трэнера. У мінулым сезоне «Уфа» заняла 12-е месца ў расейскай прэм’ер-лізе.
