Гандбалісткі зборнай Беларусі абыгралі Украіну
Зборная Беларусі па гандболе паспяхова пачала выступленне на міжнародным турніры ў Любліне (Польшча).
Беларускі сустракаліся з гандбалісткамі Украіны і перамаглі іх з лікам 31:22 (14:10).
23 лістапада беларускі згуляюць з камандай Літвы, якія сёння згуляюць з польскай дружынай. 24 лістапада беларускія гандбалісткі сустрэнуцца з полькамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: zprp.pl