Гандбалісткі зборнай Беларусі саступілі расейкам у другім спарынгу
Гандбалісткі зборнай Беларусі другі раз саступілі камандзе Расіі ў кантрольным паядынку ў Менску. Другі спарынг на арэне сталічнага палаца спорту „Уручча” прайшоў з перавагай гасцей, якія ў выніку перамаглі 33:22. У складзе беларусак самай выніковай стала Анастасія Кулак, якая 8 разоў закінула суперніцам. У пераможцаў 6 разоў вызначылася Альбіна Мурзаліева.
Раней каманда Аляксандра Сыцько пацярпела паразу ад расеек з лікам 26:35.
Лапко знялася з турніру ІТФ
Беларуская тэнісістка Вера Лапко, якая мае 349 нумар сусветнага рэйтынгу, пасля перамогі на турніры ІТФ у Трнаве знялася з наступнага турніру-дублера. „Знялася з другога турніру ў Трнава з-за траўмы. Надарвала пахвіну падчас фінальнага матчу, вырашыла паберагчы нагу”, — паведаміла Лапко ў тэлеграм-канале.
Вызначыліся 14 удзельнікаў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
Па выніках сустрэч шостага тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў УЕФА вызначыліся ўжо 14 з 16 удзельнікаў плэй-оф спаборніцтваў.
Дадаліся «Айнтрахт» і «Тотэнхэм».
«Тотэнхэм» перамог ў Марсэлі 2:1
У кампенсаваны час першага тайма лік адкрыў абаронца «Марсэля» Шансэль Мбемба. На 54-й хвіліне абаронца «Тотэнхэма» Клеман Лангле зраўняў лік. У кампенсаваны час сустрэчы пераможны гол забіў гулец «шпор» П’ер-Эміль Хейб’ёрг.
„Тотэнхэм” набраў 11 ачкоў і выйшаў у плэй-оф Лігі з першага месца ў групе D. „Марсэль” вылецеў з еўракубкаў. „Спортынг” прымаў франкфурцкі „Айнтрахт” і прайграў 1:2. „Айнтрахт” набраў 10 ачкоў і выйшаў у плэй-оф з другога месца. „Спортынг” згуляе ў Лізе Еўропы.
„Ліверпуль” перамог „Напалі” 2:0. На 85-й хвіліне лік адкрыў Махамед Салах. А на 8-й даданай хвіліне уругваец Дарвін Нуньес адправіў другі мяч у браму «Напалі». Неапалітанцы выйгралі змаганні у квартэце A. Падначаленыя Юргена Клопа набралі такую ж колькасць ачкоў, аднак па выніках вочных сустрэч мацнейшымі апынуліся італьянцы. Абедзве каманды гарантавалі сабе выхад у плей-оф. У гэтай жа групе „Аякс” абыграў „Рэйнджэрс” 3:1. „Аякс” набраў шэсць ачкоў і заняў трэцяе месца. «Рэйнджэрс» не змог набраць ніводнага бала і заняў апошняе месца. „Баварыя” стала адзінай камандай у бягучай Лізе чэмпіёнаў, якая выйграла 6 матчаў на групавым этапе. Каманда 35-гадовага нямецкага спецыяліста Юліяна Нагельсмана абыграла напярэдадні міланскі «Інтэр» 2:0 дзякуючы галам Павара і Чупо-Матынга. У гэтай жа групе «Барселона» абыграла «Вікторыю» Пльзень 4:2.
Галамі ў складзе каталонцаў адзначыліся Маркас Алонса, Феран Торэс, які аформіў дубль, і Пабла Торэ. Рафінья аддаў дзве галявыя перадачы.
За астатнія дзве пуцёўкі ў плэй-оф заўтра будуць змагацца прадстаўнікі груп E, дзе „Мілан” будзе супернічаць за другое месца з „Рэд Бул Зальцбург”, а таксама ў групе F, у якой данецкі „Шахцёр” яшчэ захоўвае шанцы заняць другое месца, апярэдзіўшы «Лейпцыг».
„Атлетыка” саступіў „Порту” 1:2 і завяршыў выступы ў еўракубках, а нічыя „Баера” з „Бруге” 0:0 дазволіла нямецкаму клубу заняць 3-е месца ў групе, заваяваўшы пропуск у плей-оф Лігі Еўропы. Мадрыдскі „Атлетыка” вылецеў з Лігі чэмпіёнаў, заняўшы апошняе месца ў групе, і не возьме ўдзел у Лізе Еўропы. У бягучым сезоне ў самым прэстыжным еўракубку каманда Дыега Сімяоне святкавала ўсяго адну перамогу
ў 1-м туры над «Порту» з лікам 2:1.
У Катары заўзятарам прапанавалі бясплатна наведаць мундыяль у абмен на станоўчыя водгукі ў сацсетках
Катарскі Вярхоўны камітэт па правядзенні чэмпіянату свету па футболе пацвердзіў, што арганізуе „невялікую групу заўзятараў”, якія атрымаюць бясплатныя квіткі на матчы мундыяля, а таксама кампенсацыю пражывання ў гатэлях у абмен на станоўчыя каментарыі ў сацыяльных сетках. Аб гэтым піша The Athletic.
Па звестках выдання, прапановай арганізатараў збіраюцца скарыстацца некалькі дзясяткаў фанатаў з розных краін.
Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Катары з 20 лістапада па 18 снежня. Удзел у ім прымуць 32 нацыянальныя зборныя. У матчы адкрыцця 20 лістапада на стадыёне „Эль-Байт” у Эль-Хаўры сустрэнуцца зборныя Катара і Эквадора.
Адкрыты збор сродкаў на аперацыю беларускага кікбаксёра Мошніна
15 кастрычніка на турніры ў Эстоніі беларускi кікбаксёр Алег Мошнін сур’ёзную траўмаваў галаву – расколаты чэрап. Байцу неабходна хуткая аперацыя, кошт якой абыйдзецца прыкладна ў 5000 еўра, а таксама медыцынскія і транспартныя выдаткі. Алег з Гародні, дзе трэніраваўся пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Вараца. Некалькі год таму Мошнін пакінуў Беларусь і зараз жыве ў Польшчы. Аперацыя пройдзе ўжо ў чацвер.
Пералічыць грашовую падтрымку:
Нумар рахунку (праз Paysend):
34114020040000310282391340 Aleh Moshnin Mbank
Iban: PL34114020040000310282391340
Swift BREXPLPWMBK
Numer BIC BREXPLPWMBK
Нумар карткі:
Mbank 4056211924917303 Aleh Moshnin