Гандбол. Чэхія – Беларусь – 30:31



Надзвычай важнай перамогі дасягнулі гандбалісты зборнай Беларусі ў гасцявым паядынку супраць каманды Чэхіі – 31:30 (пасля першага тайму 14:12). 

Сустрэча прайшла ў рамках адборавага турніру да чэмпіянату Еўропы 2020 года.

Бальшыню гульнёвага часу наперадзе была каманда Юрыя Шаўцова. Цягам другога тайму перавага беларусаў дасягала 4 мячоў. Аднак у канцоўцы чэхі параўнялі лік. І ўсё ж апошняе слова засталося за гасцямі – вырашальны мяч закінуў Вадзім Гайдучэнка.

14 красавіка гэтыя ж дружыны згуляюць ужо ў Менску. 

А пакуль турнірная табліца групы 5 выглядае так:

1. Беларусь – 4 ачкі (3 гульні), 2. Чэхія – 4 (3), 3. Боснія і Герцагавіна – 2 (2), 4. Фінляндыя – 0 (2).

Беларускае Радыё Рацыя