Гандбольная дружына Беларусі перамагла Швайцарыю



У Маладэчне гандбольная зборная Беларусі адолела дружыну Швайцарыі ў таварыскім спатканні – 36:31. Пасля першай паловы гульні лік быў нічыйны – 16:16.

Найбольш выніковым у складзе каманды Юрыя Шаўцова стаў Арцём Каралёк – 7 закінутых мячоў.

Поўны склад Беларусі ў гэтым матчы: галкіперы Мароз, Мацкевіч, Солдаценка; палявыя гульцы Броўка (2 галы), Бабічаў (1), Цітоў, Каралёк (7), Шынкель (1), Шыловіч (4), Пухоўскі (4), Юрынок (1), Рутэнка (1), Вайлупаў (4), Карвацкі (3), Падшывалаў (2), Гайдучэнка (5), Кулеш (1). Беларускае Радыё Рацыя