Гандбольная дружына Беларусі рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы



Гандбалісты зборнай Беларусі пачалі рыхтоўлю да чэмпіянату Еўропы, які адбудзецца ў студзені  ў Харватыі. На першы афіцыйны вучэбна-трэніровачны збор галоўны трэнер нацыянальнай дружыны Юрый Шаўцоў і яго асістэнт Ігар Папруга выклікалі 17 гандбалістаў. Каманда трэніруецца ў палацы спорту „Уручча”, а ў пятніцу, 27 кастрычніка, у Маладэчне правядзе кантрольны матч са зборнай Швайцарыі. Тым часам два беларускія прадстаўнікі ў розыгрышы Кубка ЕГФ сярод жаночых каманд даведаліся супернікаў па трэцім кваліфікацыйным раўндзе. Чэмпіёнкам краіны гандбалісткам „Гомеля” двойчы трэба будзе пазмагацца з нарвежскім клубам „Бюасэн”, а ўладальнік срэбра „БНТУ-БелАЗ” згуляе з дацкім „Рандэрсам”. Матчы адбудуцца ў сярэдзіне лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя