Гандбольны ЧЕ. Беларусь – Сербія – 35:30



Выдатна стартавала мужчынская зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце Еўропы. У стартавым матчы групавога раўнду каманда Юрыя Шаўцова адолела дружыну Сербіі – 35:30 (16:15).

На пляцоўцы аўстрыйскага Грацу ў гэты дзень за Беларусь выступалі: брамнікі Салдаценка, Мацкевіч; палявыя гульцы Юрынок (3 галы), Броўка, Баранаў (2), Вайлупаў (2), Каралёк (9), Бохан (1), Лук’янчук (1), Шумак, Кулеш (5), Гайдучэнка, Шыловіч (5), Пухоўскі (3), Падшывалаў, Нікуленкаў (4).

Лепшым снайперам сустрэчы ў складзе Беларусі стаў Арцём Каралёк – 9 закінутых мячоў.

11 студзеня беларусы пазмагаюцца з камандай Харватыі. У гэтым жа квартэце выступае дружына Чарнагорыі. У асноўны раўнд з групы выйдуць дзве мацнейшыя каманды.

Беларускае Радыё Рацыя