Ганна Гуськова заваявала сярэбраны медаль на Алімпіядзе



14 лютага на Алімпіядзе-2022 у Пекіне прайшоў другі фінал у лыжнай акрабатыцы ў жанчын, у якім беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова ўзяла сярэбраны медаль.

Анастасія Андрыянава, якая выбыла ў першым фінале, заняла 12-е выніковае месца. Яшчэ адна беларуская спартоўка Ганна Дзяруга выбыла ў кваліфікацыі, дзе стала апошняй, 24-й. Нагадаем, Гуськова падпісала ліст за сумленныя выбары. Перамагла ў спаборніцтвах амерыканка Сю Меньтао, бронза таксама ў прадстаўніцы ЗША Меган Нік.

Шаранговіч падоўжыў выніковую серыю ў гульні з «Пітсбургам»

У чарговай гульні рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” дома ўступіў „Пітсбургу” (2:4). Беларускі форвард Ягор Шаранговіч выходзіў на лёд у першым звяне. На 28-й хвіліне беларус аддаў галявую перадачу на Х’юза, які адкрыў лік у матчы. У сёлетнім сезоне ў актыве Шаранговіча 22 (9+13) ачкі ў 43 матчах.

Канадскія хакеісткі першымі выйшлі ў фінал жаночага алімпійскага турніру

Каманда Канады першай выйшла ў фінал жаночага хакейнага турніру XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. У першым паўфінале яны перайгралі каманду Швейцарыі з лікам 10:3. У другім паўфінале яшчэ адзін фаварыт дзейны алімпійскі чэмпіён зборная ЗША сустрэнецца з камандай Фінляндыі.

Арына Сабаленка захоўвае другі радок у рэйтынгу ВТА

Беларуска Арына Сабаленка захавала другі радок у абноўленым рэйтынгу ВТА. Аляксандра Сасновіч паднялася на восем пазіцый і стала 63-й. Вікторыя Азаранка засталася на 17 пазіцыі. Лідыруе Эшлі Барці з Аўстраліі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © Sputnik