Ганну Гуськову сустракалі з караваем, аркестрам і плакатамі



У менскім аэрапорце Ганну Гуськову сустракалі з караваем, аркестрам і плакатамі. 22 лютага ў Беларусь з Алімпіяды вярнуліся фрыстайлісты, у тым ліку і алімпійская чэмпіёнка. Сабралося больш за 200 чалавек. Гуськова выглядала крыху разгубленай. Вельмі хутка сышоў Антон Кушнір, які на Алімпійскіх гульнях не трапіў у фінал, беларускі бок заявіў, што яго нахабна засудзілі. Сумнай выглядала Ала Цупер, якая была зусім блізка да алімпійскага медаля, але няўдалае прызямленне ў суперфінале гэтую надзею перакрэсліла.

[Not a valid template]

Ганна Гуськова: „Занадта нязвыкла, хвалююча, столькі людзей акружае, пакуль яшчэ незразумелы стан. Напэўна, не паверыла яшчэ. Усё як звычайна, такое пачуццё, што і не выступалі на Алімпійскіх гульнях. Мне хочацца адпачыць, маральна адпачыць”.

Еўрарадыё