Гарачы матч у Беластоку



«Ягелонія» (Беласток) перамагла суботнім вечарам каманду «Рух» (Хожув). У рамках другога раўнду польскай экстракласы беластоцкія футбалісты перамаглі з лікам 4:1.

Jagiellonia-Ruch-640x425 (1)

Моцны пачатак і 0:2 яшчэ да 20-aй хвіліны матча. Першая палова завяршылася вынікам 2:1. У другой палове «Ягелонія» яшчэ раз пачала моцна – працiўнік завяршаў гульню ў складзе з 9 футбалістаў: усё з прычыны жоўтых картак. Кажа Ёнатан Страус – абаронца «Ягі»:

У нас за плячыма 2 сустрэчы. Таму не варта рабіць хуткія прагнозы. Паглядзім, як гэта будзе выглядаць далей. Пакуль усё ідзе добра: цягам 2 сустрэч мы здабылі 4 пункты. І ўжо рыхтуемся да наступнага матча з познаньскім «Лехам». Гэта тыповая каманда ў Польшчы, гульня з якой абяцае быць цяжкай. Але будзем змагацца за 3 пункты.

А матч з познаньскім «Лехам» – ужо ў пятніцу. Зараз «Ягелонія» знаходзіцца на першым месцы экстракласы. Каманда ў час суботняга матча з «Рухам» ўпершыню ўвяла на поле футбаліста Дмытра Хамчэноўскага, які гуляў у зборнай Украіны. Футбаліст патрапіў на Падляшша ў час трываючага яшчэ да канца жнiўня трансфернага перыяду.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота  jagiellonia.pl