Гарадзенская “Алімпія” выйграла Кубак Беларусі



Баскетбалісткі гарадзенскай „Алімпіі” сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі. У вырашальным паядынку за ганаровы трафей падначаленыя Аляксандра Шымкавяка ў Менску нечакана абыгралі дзейных чэмпіёнак краіны баскетбалістак „Цмокi-Мiнск” з лікам 66:62. Незадоўга да фінальнай сірэны гаспадыні пляцоўкі выйгравалі з перавагай у 8 ачкоў, але на самым фінішы гарадзенскія баскетбалісткі згулялі проста бліскуча і здолелі вырваць перамогу. Мінчанкі другі раз запар саступаюць ў фінальным кубкавым матчы. Год таму „Цмокi-Мiнск” саступілі баскетбалісткам сталічнага „Гарызонту” – 56:71. На гэты раз кіраўніцтва „Гарызонту” вырашыла праверыць у кубкавым турніры сваіх рэзервістак, даўшы адпачыць асноўнаму складу каманды.

Найлепш у вырашальным паядынку ў складзе гарадзенак выявілі сябе Надзея Дрозд (15 ачкоў плюс 6 падбораў), Марына Філончык (11 ачкоў плюс 11 падбораў) і ўкраінская легіянерка Таісія Бавыкiна (16 ачкоў плюс 12 падбораў

Беларускае Радыё Рацыя, фота „Твой стыль”