Гарадзенскі „Нёман” – чэмпіён краіны па хакеі



Гарадзенскі „Нёман” стаў чэмпіёнам краіны па хакеі. У чацвёртым матчы фінальнай серыі гарадзенцы разграмілі менскае „Юнацтва” – 6:2. Роўнае змаганне было толькі ў першым перыядзе, які скончыўся з лікам 2:1 на карысць гаспадароў.

Пасля перапынку перавага нёманцаў была ўжо ўражвальнай у другім перыядзе яна закінулі ажно чатыры шайбы. Хет-трык у сустрэчы аформіў Міхаіл Стэфановіч. Дзве шайбы на рахунку форварда Паўла Баярчука, яшчэ адна – капітана гарадзенцаў Андрэя Коршунава.

Трэці перыяд пераўтварыўся ў фармальнасць. Такім чынам „Нёман” пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Пушкова выйграў тытул мацнейшага з пераканаўчым лікам 4-0. Напомнім, што ў гэтым сезоне гарадзенцы заваявалі таксама і Кубак краіны.

„Нёман” стаў чэмпіёнам краіны шосты раз у суверэннай гісторыі.

Беларускае Радыё Рацыя