Гарадзенскі „Нёман” выйграў хакейны Кубак Беларусі



Гарадзенскі „Нёман” выйграў хакейны Кубак Беларусі. У фінальным паядынку каманда пад кіраваннем трэнера Сяргея Пушкова адолела „Дынама-Маладэчна” – 4:2

Чэмпіёны краіны дамагліся ў гэтым вырашальным паядынку валявой вікторыі. Пасля першага перыяду гарадзенцы саступалі 0:1. У другім нёманцы закінулі дзве шайбы ў колькаснай бальшыні.

У трэцім перыядзе маладэчанцы знайшлі сілы параўняць лік. Але ўслед „Нёман” забіў у меншасці, а неўзабаве павялічыў сваю перавагу.

Гарадзенскі „Нёман” трэці раз у гісторыі заваяваў Кубак Беларусі (цяпер ён носіць імя Руслана Салея). да гэтага нёманцы перамагалі ў 2014-ым і ў 2016-ым гадах.

Беларускае Радыё Рацыя