Гарадзенскі „Сокал” бярэ ўдзел у 17-х сусветных летніх паланійных гульнях



Палякі з Беларусі прымаюць удзел у 17-х сусветных летніх паланійных гульнях, якія з 2 па 8 жніўня адбываюцца ў чатырох гарадах Шлёнскага ваяводства Рэспублікі Польшча. Беларусь прэзентуе спартовы клуб “Сокал”, які дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў. 80 спартоўцаў пазмагаюцца за перамогу ў такіх відах спорту як валейбол, баскетбол, тэніс, плаванне і шэрагу іншых дысцыплінаў. Як зазначае віцэ-старшыня спартовага клуба “Сокал” Марэк Занеўскі, паланійныя гульні – значная падзея ў жыцці польскай меншасці на Беларусі.

– Ідзе тэндэнцыя да паляпшэння вынікаў нашай дружыны. З кожным годам выйграецца ўсё больш медалёў. І я лічу, што ў гэтым годзе будзем яшчэ вышэй у генеральнай класіфікацыі.

Летнія паланійныя гульні праводзяцца кожныя два гады, а ўдзел у іх прымаюць палякі з усяго свету. У гэтым годзе колькасць удзельнікаў перавысіла тысячу чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя