Гарадзенскі „Сокал” перамог тракайскі „Гальвэ”
Гарадзенскі баскетбольны клуб „Сокал” стаў пераможцам тура прымеркаванага да 15-годдзя тракайскага клуба „Гальвэ” (Літва). Спаборніцтва мела узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў ад 40 гадоў і старэйшых.
З беларускіх каманд апрача гарадзенцаў прымалі ўдзел лідчукі і берасцейцы.
Кажа капітан дружыны „Сокал” Анджэй Дзідзевіч:
– Усе каманды нам ужо вядомыя, але на гэтым турніры былі сабраныя практычна максімальныя склады для кожнай з каманд, таму ўсе гульні былі напружаныя, цяжкія, кожная перамога давалася вельмі-вельмі цяжка. Самае цяжкая гульня была першая – з Латвіяй. Па прычыне таго, што ў нас каманда не ўся яшчэ даехала таму, што людзі працавалі ў ноч, і яны даехалі толькі да канца гульні – на наступныя гульні. Гэта была самая цяжкая гульня, ну астатняе ўжо як бы супакоіліся, выйгралі.
Каманда “Сокал” вядома ў Гародні таксама, як клуб „Рэгіён 2010”. Гэта аматарскі клуб, у якім займаюцца як былыя прафесійныя спартоўцы, так і аматары, якія не перапыняюць займацца спортам і пасля сарака гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня