Гарадзенскія раварысты выпрабуюць сябе на экстрэмальным спуску
Недалёка ад Гародні ў гарналыжным комплексе ў Каробчыцах з’явілася трасса для горнага ровара. Атрымаць зарад адрэналіну на ўнікальным для нашай вобласці спуску гарадзенцы змогуць ужо ў бліжэйшыя дні. На канец тыдня запланаваны тэставыя заезды, а ў суботу пройдзе першы турнір.
Пра адмысловую трассу працягласцю каля трох кіламетраў распавядае гарадзенскі раварыст Дзяніс Баранцэвіч:
– Траса дастаткова складаная асабліва на некаторых участках нават цяжка кіруемая. Экстрымальная на самай справе, ёсць участкі, дзе вельмі ўважлівымі трэба быць. Пад’ём цяжкі дастаткова – трэба выкласціся, каб падняцца на самы верх. І дргуа ячастка самая прыеммная, калі самы ніз гары ўздоўж лесу.
Гэта траса прызначана для выпрабавання маўцінг байке – віду спорты, які ўжо больш за 20 год з’яўляецца абявясковым у праграме летніх алімпійскіх гульняў. Для бяспекі раварыстаў нацягнута спецыяльная сетка, а пад час спаборніцтваў будзе дзяжурыць брыгада хуткай дапамогі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава