Гатоўка перамагла аўстралійку Алівію Гадэкі
У матчы 1/16 фіналу на турніры ІТФ у Партугаліі з прызавым фондам 60 000 даляраў беларуская тэнісістка 326-я ў сусветным рэйтынгу Юлія Гатоўка ў трох сэтах зламіла супраціў першай сеянай, 151-й ракеткі планеты аўстралійкі Алівіі Гадэкі 7:5, 6:4. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 37 хвілін
Бялевіч працягне выступаць у „Тарпеда”
Форвард „Тарпеда” з Ніжняга Ноўгарада Андрэй Бялевіч працягнуў кантракт з клубам да канца сезона-2025/26. Пра гэта паведамляе прэс – служба каманды. Беларус у бягучым сезоне КХЛ правёў 61 сустрэчу ў рэгулярным чэмпіянаце і вызначыўся 14 (6+8) набранымі баламі пры 8 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці „-2”. У плэй-оф разам з камандай дайшоў да паўфіналу Заходняй канферэнцыі, правёў 10 матчаў, у якіх набраў 4 (3+1) ачкі пры 2 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці „-3”.
Скавыш – першы футбаліст у гісторыі вышэйшай лігі, які забіў 25 галоў пасля выхадаў на замены
Нападнік салігорскага „Шахцёра” Максім Скавыш рэалізаваў 3-і пенальці ў кар’еры (з трох) у матчы 5-га тура чэмпіянату краіны з „Энергетыкам”-БДУ, які яго каманда выйграла 4:1. Такім чынам Максім Скавыш стаў першым футбаліст у гісторыі вышэйшай лігі, які забіў 25 галоў пасля выхадаў на замены.
20 разоў „з лаўкі” вызначыўся Уладзімір Хвашчынскі, 19 — Дзмітрый Кавалёнак, па 18 — Віктар Барэль, Арцём Ганчарык, Дзмітрый Агароднік, Віталь Радзівонаў і Ігар Слесарчук.
Покер Кастэльянаса дапамог „Жыроне” сенсацыйна адолець „Рэал”
У 31 туры іспанскай Ла Лігі мадрыдскі „Рэал” нечакана прайграў „Жыроне” з лікам 2:4. Покерам вызначыўся аргенцінец Валянцін Кастэльянас. Пасля паразы ад „Жыроны” мадрыдцы на 11 ачкоў адстаюць ад „Барселоны” ў турнірнай табліцы іспанскай Прымеры ў каталонцаў ёсць гульня ў запасе.
„Астан Віла” ў матчы 33 тура чэмпіянату Англіі на сваім полі абыграла „Фулхэм” — 1:0. Пераможны гол на 21-й хвіліне забіў абаронца гаспадароў Тайран Мінгс. Для „Астан Вілы” гэтая перамога стала ўжо восьмай у 10 апошніх матчах АПЛ. У апошні раз каманда Унаі Эмеры прайгравала ў лютым. Бірмінгемцы набралі 54 ачкі і падняліся на пятае месца ў турнірнай табліцы АПЛ, абышоўшы „Тотэнхэм”. „Лідс” на хатняй арэне згуляў унічыю з „Лестэрам” — 1:1 і з 30 ачкамі застаўся на 16-м месцы ў АПЛ. „Лестэр” адстае ад яго на адно ачко і займае 17-ы радок у турнірнай табліцы.
Федэрацыя фехтавання Украіны падала пазоў у Лазану аб прыпыненні допуску расейскіх спартоўцаў
У сакавіку кангрэс FIE дапусціў расейцаў і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў. Пасля чаго ўкраінскі бок аб’явіў аб байкоце ўсіх турніраў. „Федэрацыя фехтавання Украіны просіць суд накласці забарону на прыняцце якіх-небудзь дзеянняў з боку FIE і яе органаў, накіраваных на выкананне рашэння пазачарговага кангрэса”, — цытуе тэкст заявы РІА Новости Спорт.
Раней нарвежская федэрацыя фехтавання аб’явіла, што не будзе адпраўляць сваіх спартоўцаў на турніры, у якіх будуць удзельнічаць расейцы.
Беларускае Радыё Рацыя
