Гаварцова і Сасновіч – у асноўным раўндзе Уімблдона
Беларускія тэнісісткі Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў асноўны раўнд Уімблдонскага турніру – адкрытага чэмпіянату Англіі, які з’яўляецца неафіцыйным чэмпіянатам свету.
У трэцім раўндзе кваліфікацыі «пасеяная» пад сёмым нумарам Гаварцова перамагла Фанчжоу Лю з Кітая – 2: 6, 6:0, 6:3, а Сасновіч, якая мела 22-ы нумар «пасеву», была мацней за яшчэ адну кітаянку, Шуай Чзан – 1:6, 6:2, 6:4.
Сасновіч яшчэ не гуляла ў асноўным раўндзе Уімблдона, Гаварцова тройчы выходзіла ў другі раўнд і пяць разоў выбывала пасля першага.
Асноўны раўнд спаборніцтваў пачнецца 29 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sport-karelia.com