Гаварцова выйграла тэнісны турнір у Іспаніі
Вольга Гаварцова стала пераможцай тэніснага турніру ў Севільі з прызавым фондам 25 тысяч даляраў. Гаварцова, якая займае 141-е месца ў сусветным рэйтынгу, пасеяная на турніры пад чацвёртым нумарам, у фінале ўзяла верх над прадстаўніцай Украіны (133 у рэйтынгу) Марынай Занеўскай, якая мела трэці нумар пасеву. Лік сустрэчы 7:5, 6:2. У першым сэце беларуска зламала супраціў суперніцы толькі ў 12-ым гейме, затое ў другой партыі перавага Гаварцовай сумневаў не выклікала.
У гэтым годзе Гаварцова выйграла ўжо другі тытул. У лютым яна была пераможцай турніру ў Швейцарыі з прызавым фондам 50 тысяч даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота gotennis.ru